Стагоддзі ўніз па рацэ: Мясцовасць паміж Гарадзішчанскім возерам і Ясельдай была заселена яшчэ восем тысяч гадоў таму
Выбар адрасоў для адпачынку сёння вялікі. Але ёсць і тыя, каму не патрэбен бераг турэцкі і Афрыка таксама не патрэбна. Каманда катамарана «Надзея» з Брэста аддае перавагу адпачынку ўнутры краіны. Наш карэспандэнт, які апынуўся на борце, распавёў нам пра падарожжа.