Дзевяноста відаў птушак за дванаццаць гадзін: гродзенцы прынялі ўдзел у чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі Birdrace-2017
Дзевяноста відаў птушак за дванаццаць гадзін і толькі сёмае месца. З такімі вынікамі завяршыўся сёлета ўдзел каманды гарадзенскіх аматараў птушак “Гарадзенскія Unitet” у XIV-ым адкрытым чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі Birdrace-2017, які адбыўся ў мінулую суботу. Каб высветліць, на што разлічвала каманда і што з гэтага атрымалася, разам з удзельнікамі ў гонку за птушкамі адправіліся і мы.