Чарнобыль у тварах. Як аварыя на ЧАЭС змяніла лёсы людзей. Гісторыя перасяленцаў з Глухавічаў
«Калі пераехалі, то было халодна. А потым здарылася ў мяне такое няшчасце: захварэла мая дачка, 33 гады ёй было. Яна памерла, пакінула мне хлопчыка 8 годзікаў. Можа, Чарнобыль паўплываў…» Гісторыя кожнага чалавека, якому давялося пакінуць сваю зямлю пасля аварыі на ЧАЭС, трагічная па-свойму. Перасяленцам давялося пакідаць радзіму, утульныя дамы, жывёлаў. Камусьці пасля Чарнобыля далося перажыць смерць блізкіх. Журналісты з «Радыё Рацыя» падрыхтавалі матэрыял са сведкамі.