Цэнтр новых ідэй запрашае да ўдзелу ў анлайн-інтэнсіве пра гарадскія змены, які адбудзецца 18 чэрвеня з 11:00 па 15:00 (па Мінску).
На інтэнсіве патлумачаць, чаму ў адных гарадах адчуваеш сябе бяспечна, а ў іншых – нязручна. Удзельнікам і ўдзельніцам раскажуць, як праз маленькія крокі рабіць навакольнае асяроддзе камфортным і інклюзіўным.
Мерапрыемства правядзе моладзевая актывістка і ўдзельніца Менскай урбаністычнай платформы Наста Бекарава, якая запусціла моладзевы адукацыйны курс па гарадскім актывізме і даследуе гарадскія супольнасці.
Праграма інтэнсіва – тут
Дэдлайн падачы заявак – 17 чэрвеня (субота).