Дата проведения:
17.05.2022

 

“А хто там ідзе?” І куды? Што засталося нам “ад прадзедаў спакон вякоў”? “Хто ты гэткі?” і “чым быць хочаш?”

Ёсць шмат пытанняў адказы на якія дапамагаюць нам лепш зразумець сябе у кантэксце гісторыі і культуры. Знайсці тое, што робіць нас намі - беларусамі, віцеблянамі, “людзьмі”.

Запрашаем на анлайн лекцыю пра спадчыну ад Сцяпана Стурэйкі.

На сустрэчы вы даведаецеся:

- Што такое спадчына і якая яна бывае?

- Дзе пачынаецца спадчына?

- Як і навошта яе захоўваць?

- Колькi гэта каштуе i хто за гэта плоціць?

Калі? 17.05 у 19.00 па Менскім часе.

Дзе? ZOOM.

Хто? Сцяпан Стурэйка - кандыдат навук, гісторык, культурны антраполаг.

Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/pS5Zb4U9hjU56cjM6

Удзел у мерапрыемстве вольны.