Дата проведения:
06.09.2021

Арнітолаг Анастасія Кузьмянкова пакажа і раскажа, як правільна з дапамогай павуцінавых сетак лавіць, вызначаць і кальцаваць птушак. У вольны час удзельнікі будуць бёрдвочыць, можна будзе задаць пытанні пра птушак арнітолагу. 

Можна прыехаць на хоць які тэрмін – на ўвесь тыдзень ці на адзін дзень, з начлегам ці без. Размяшчэнне ў намётах, харчаванне за свой рахунак.

Летнік бясплатны, але для ўдзелу трэба быць сябрам АПБ. Калі вы яшчэ не сябра АПБ, далучайцеся.

З сабой пры ўмове пражывання ў летніку: зручнае, цёплае, палявое адзенне, асабістыя рэчы, боты, посуд.

Запіс і ўсе падрабязнасці па тэлефоне +37529 267 47 81.