Дата проведения:
27.04.2025

 

Хутка з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС будзе роўна 39 гадоў.

Мы заклікаем вас сабрацца з нагоды гэтай гадавіны, каб паказаць, што мы:

☢️ шануем памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,
☢️ супраць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі,
☢️ за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, крыніцы небяспекі для Беларусі і суседніх краін,
☢️ салідарныя з украінскім народам, які адчуў ядзерную пагрозу падчас вайны.

Падзеі адбудуцца ў нядзелю 27 красавіка. Вось расклад:

🔸11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі
🔸13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі)

🚲 Да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вы можаце ўзяць у арэнду гарадскі ровар на плошчы Кудзіркі ад CycloCity Vilnius. Для гэтага загадзя падрыхтуйце мабільную праграму: https://www.cyclocity.lt/lt/home). 

🔸 Бярыце з сабой сімболіку: бчб, ленты, антыядзерныя плакаты.

❗️Пры жаданні для сваёй бяспекі вы можаце схаваць твары.