Чарнобыльская катастрофа разбурыла не толькі гарады і безліч вёсак, але і лёсы не аднаго пакаленьня беларусаў. Дагэтуль нашае грамадзтва разграбае наступствы трагедыі, пакутуе здароўе людзей і экалогія, а досвед ад выкарыстаньня атамнай энергетыкі так і не асэнсаваны.
26 красавіка а 19:00 прапаноўваем разам ушанаваць памяць ахвяр тых трагічных падзей за праглядам кінастужкі «Чарнобыль.3828», асэнсуем як паўплывала гэта на нас, Беларусь і свет.