Дата проведения:
20.09.2021

Сёлета мы падрыхтавалі для вас, беларусы, грандыёзную фестывальную праграму, да якой можна далучыцца анлайн з любога горада ці краіны.

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гэта 19 дакументальных і гульнявых фільмаў з Ісландыі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Даніі, Літвы, Латвіі і Эстоніі на мове арыгіналу з беларускімі ці рускімі субцітрамі.

У гэтым годзе мы стварылі і спецыяльную праграму «Балтыйская хваля», складзеную з трох фільмаў пра рэвалюцыі ў Балтыі.

Пяць фільмаў беларускіх рэжысёраў з Амерыкі, Францыі, Польшчы, Расіі і Эстоніі.

На «Паўночным ззянні — 2021» можна будзе ўбачыць і дэбютную рэжысёрскую працу Волі Чайкоўскай — стваральніцы нашага кінафэсту.

12 бясплатных гутарак з рэжысёрамі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры і мастацтва, да якіх можна далучыцца анлайн або паглядзець у запісе.

Так, 21 верасня можна далучыцца да live-гутаркі са знакамітым дацкім пісьменнікам Пітэрам Хёгам, аўтарам вядомых кніг «Сміла і яе пачуццё снегу», «Дзеці наглядчыкаў сланоў», «Жанчына і малпа» і іншых.

Праграма, расклад і квіткі на нашым сайце northernlightsff.com.