Горад як комплексны арганізм заўсёды быў змушаны рэагаваць на любыя выклікі чалавецтва і прапускаў праз сябе наступствы крызісаў. Крызісы апошніх некалькіх гадоў дапамаглі ўбачыць, што кожны элемент сістэмы гарадскога планавання і праектавання патрабуе рэабілітацыі.
Нароўні з гэтым важна рэабілітаваць і падтрымаць сувязі паміж прафесіяналамі і прафесіяналкамі сферы.
На канферэнцыі-2022 спікеры і спікеркі разам з вамі паспрабуюць адрэфлексаваць стан розных кампанентаў горада праз паняцце Рэабілітацыі.
Калі?
З 28 лістапада па 3 снежня 2022 года ў вечаровы час
Як далучыцца?
Запоўніць форму рэгістрацыі тут
Спасылку на ўдзел мы дашлем вам на пошту.
Падрабязнае апісанне канферэнцыі і тэмы дыскусій, якія адбудуцца, вы знойдзеце ў нас на сайце.
Хутка там з’явяцца і імёны спікераў.