Дата проведения:
25.04.2026

 

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.

Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным і актывісткай Таццянай Новікавай, каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.

Спікеры:

Уладзімір Валодзін — гісторык і антыядзерны актывіст. У сваім дакладзе ён распавядзе пра досвед даследавання вуснай гісторыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і «чарнобыльскага» руху. Адной з цікавых крыніц па гісторыі руху з’яўляецца серыя відэаінтэрв’ю, запісаных кінааператаркай Таццянай Логінавай і пісьменніцай Святланай Алексіевіч у 1995-1996 гадах. Святлана Алексіевіч выкарыстала некаторыя з гэтых інтэрв’ю для стварэння сваёй кнігі «Чарнобыльская малітва», а Таццяна Логінава перадала відэа на захаванне ў Архіў адкрытага грамадства ў Будапешце. 

Інтэрв’ю адкрываюць нам акно ў перыяд беларускай гісторыі, калі грамадскія дзеячы, навукоўцы, дактары ужо / яшчэ не баяліся размаўляць з журналістамі і адкрыта выказваць свае погляды на праблемы, выкліканыя Чарнобыльскай катастрофай.

Таццяна Новікава — аўтар, даследчыца, актывістка, магістр навук у вобласці Устойлівага развіцця, якая спецыялізуецца на праблемах энергетыкі.

Праз прызму персанальнага досведу — удзелу і прысутнасці — яна раскажа пра ўнікальны постчарнобыльскі рух у Беларусі. Таццяна асобна закране такія аспекты як: патрэба перадачы інфармацыі наступным пакаленням, адметная місія грамадзянскай супольнасці і чаму гістарычная памяць пра Чарнобыль знаходзіцца пад пагрозай фрагментацыі і забыцця.

Калі: 25 красавіка 14:00

Дзе: Беларускі Моладзевы ХАБ (Dożynkowa 6A, Варшава)

Уваход вольны

Арганізатары кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» — Зялёная сеткаЭкадом і Альянс «Зялёная Беларусь» пры падтрымцы Dialog büro