Дата проведения:
06.05.2026

 

Запрашаем на лекцыю брытанскага навукоўца, даследчыка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і праваабаронцы доктара Алана Флауэрса. Сустрэча будзе прысвечана навуковаму і грамадскаму асэнсаванню саракагадовага перыяду пасля аварыі на ЧАЭС.

Як змянілася наша разуменне радыяцыйнай бяспекі і якую ролю адыгрывае міжнародная супольнасць у захаванні памяці пра трагедыю — даведаемся падчас выступу.

Алан Флауэрс (Dr. Alan Flowers) — выбітны брытанскі навуковец, які шмат гадоў прысвяціў вывучэнню чарнобыльскай праблематыкі. Ён з’яўляецца актыўным праваабаронцам, папулярызатарам беларускай культуры ў Вялікабрытаніі і старшынёй Англа-беларускага таварыства (Anglo-Belarusian Society).

Уваход вольны (вітаецца данат), але патрэбна рэгістрацыя

Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius)

Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.