Запрашаем на творчы майстар-класс ад шатландскага прафесара, паэта і арт-крытыка доктара Джайлса Сазэрлэнда. Праграма «Wood, Fire and Writing» спалучае мастацкую практыку з экалагічнай рэфлексіяй.
Удзельнікі будуць працаваць з элементарнымі медыумамі — вугалем і чарнілам — каб даследаваць сувязь паміж маляваннем, прыродай і працэсамі трансфармацыі.
У праграме:
- Выраб матэрыялаў: праца з чарнілам і вуглем (у тым ліку знойдзеным або самаробным) на розных паверхнях.
- Эксперыменты з тэкстурай, супрацівам і далікатнасцю матэрыялаў.
- Практыкаванне «Ліст да дрэва» — напісанне кароткіх тэкстаў як водгук на навакольнае асяроддзе.
Джайлс Сазэрлэнд — PhD, мастацтвазнаўца выдання The Times Scotland і сябра Міжнароднай асацыяцыі арт-крытыкаў (AICA). Эколаг і даследчык, які вывучае, як паэзія і мастацтва дапамагаюць пражываць экалагічныя траўмы.
Уваход за вольны данат (рэкамендаваная сума — ад 10€).
Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius)
Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.