Беларускі генетычны код — штука складаная: у ім пераплецены сарказм, ёдадэфіцыт і здольнасць смяяцца там, дзе іншыя выклікаюць экстранныя службы і хапаюцца за сэрца. І калі гумар — гэта адзіны даступны нам спосаб дэзактывацыі траўмы, то гэты вечар будзе максімальна стэрыльным.
Сустракаемся, каб пажартаваць пра тое, што з намі было ўжо амаль 40 гадоў таму. Прыходзьце пагрэцца ў промнях харызмы камікес і паглядзець, як яны ператвараюць нашае таксічнае мінулае ў магутны стэндап.
Калі: пачатак - 20:00, 19:00 - дзверы
Дзе: Line Up (Geležinkelio g. 6, Vilnius)
Уваход вольны
Арганізатары кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» — Зялёная сетка, Экадом і Альянс «Зялёная Беларусь» пры падтрымцы Dialog büro