Галоўная тэма трэцяга вебінара на актуальную тэму кааператываў — “Ці магчымыя энергетычныя кааператывы ў Беларусі? Сцэнары і першыя крокі”.
Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэнергіі ў разы ніжэй за суседзяў, прыватных энергетычных сетак ствараць нельга, а тэрмін вяртання інвестыцый у АКЭ можа складаць больш за 15 гадоў. Але гэта не тупік — гэта выклік. Лакальная энергетыка пачынаецца не з юрыдычных фармулёвак, а з суседзяў.
Эксперт Арцём Быстрык паспрабуе дастасаваць мадэль энергетычнага кааператыва да беларускай рэчаіснасці — з усімі яе абмежаваннямі і магчымасцямі: тэхналогіі для супольнага выкарыстання, законы, патэнцыял i прыклады кааператыўнага руху ў Беларусі.
Гэты вебінар для тых, хто хоча не проста ведаць, але і дзейнічаць.
Калi: 28 траўня 19:30 (Мінск) / 18:30 (Варшава).