Рэчыцкага ўчастковага, які застрэліў сабаку, выправілі на пенсію
6 кастрычніка ў Рэчыцы адбыўся выпадак, які ў чарговы раз прымусіў звярнуць увагу на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і падзяліў грамадства на тых, хто «за» і «супраць». Падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Маісееў ва ўпор расстраляў сабаку з нашыйнікам на вачах у навучэнцаў ветэрынарнага аддзялення мясцовага аграрнага каледжа. Паводле словаў крыніцы ў Рэчыцкім РАУС, мінулая пятніца стала апошнім працоўным днём міліцыянта ў органах унутраных спраў.