Гродзенскі кінарэжысёр-натураліст Максім Гармаш нядаўна выклаў у інтэрнэт відэа, дзе распавёў, як у лесе на ўскраіне горада сустрэў статак дзікоў. Многія, у тым ліку леснікі, не паверылі мужчыну. Каб даказаць сваю рацыю, Максім ізноў адправіўся ў лес, дзе чарговы раз наткнуўся на сляды дзікіх жывёл, піша hrodna.life.