Хаб/Лаб. Некалькі ідэй, каб зрабіць Беларусь экалагічней
Першае мерапрыемства Хаб/Лаб прайшло ў сераду ў Мінску. Гэта новае месца, дзе сустракаюцца актывісты і абмяркоўваць сучасныя праблемы. Перш за ўсё яны вырашылі заняцца наваколлем – і заявілі тэму “Як жыць экалагічней”. Спачатку на гэта пытанне адказалі спікеры, а потым удзельнікі ў брэйншторме накідалі яшчэ некалькі класных ідэй.