Барацьба з паркунамі: нахабных аўтаўладальнікаў можна фіксаваць telegram-bot'ам
Мінск расце і развіваецца, забудоўваецца і захлынаецца ў аўтамабільным трафіку. Абыякавая і няправільная паркоўка як у цэнтры горада, так і ў спальніках - адна з тых праблем, што найбольш прыцягвае ўвагу экалагічных і гарадскіх актывістаў, бо знаходзіцца на відавоку.