01.06.2015 / 10:06

У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прапануе дзеткам і дарослым паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце кампаніі «Вушатая сава – птушка 2015 года».

Як узяць удзел?

Выйсці на вуліцу і на асфальце намаляваць, як вушатая сава снедае. Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2015 года на электронны адрас: ptushkahoda@ptushki.org з тэмай «Малюнак на асфальце», пазначыўшы прозвішча і імя аўтара малюнка; назву гуртка або ўстановы адукацыі; прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка; колькасць удзельнікаў (калі малявалі некалькі чалавек).

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

Леташняя акцыя

Нагадаем, вушастая сава стала птушкай 2015 года. 1 красавіка АПБ сумесна з «Белпоштай» выпусцілі паштовую марку «Вушастая сава» з серыі «Птушка года». 

А нядаўна ў Гомелі ў цэнтральным парку заўважылі вушастую саву.

 

Автор:
Фотограф:
ptushki.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость