01.06.2023 / 09:06

Ад вясковых жыхароў Беларусі даводзіцца чуць, што сустрэць дзіка ў прыродзе – даволі небяспечна. Гэта жывёла можа быць агрэсіўнай і непрадказальнай – асабліва, калі гэта самка з парасятамі. Аднак апошнім часам дзікі сталі прыходзіць у гарады ды нават падыходзіць блізка да людзей.

Дзікі на вуліцах Варшавы
Дзікі на вуліцах Варшавы

У Польшчы дзікі асабліва праславіліся ў кагламераце Гдыня-Гданьск-Сопат. На прасторах інтэрнэту можна знайсці мноства фота і відэа, дзе цэлыя сямейства с маленькімі парасятамі пераходзяць дарогу, выходзяць у людныя месцы, нават днём. А ў горадзе-мільённіку Берліне на вуліцах можна сустрэць лісіц.

Зялёны партал паспрабаваў разабрацца, чаму так адбываецца і чаму дзікія жывёлы сталі ўсё бліжэй падыходзіць да людзей.

 

Урбанізацыя

Лось бяжыць па вуліцы ў Магілёве
Лось бяжыць па вуліцы ў Магілёве

Ва ўсім свеце назіраецца імклівы рост гарадоў і дыстанцыя паміж дзікай прыродай і чалавекам становіцца ўсё менш. Жывёлы ўсё часцей сталі пакідаць свае звыклыя арэалы пражывання і прыходзіць да людзей у пошуку ежы.

«Часта жывёлы адчуваюць сябе больш бяспечна сярод людзей, чым у лесе, і паступова прывыкаюць. Нягледзячы на шум і ненатуральнае асяроддзе, у той жа час ёсць і плюсы – няма паляўнічых і людзі параўнальна міралюбныя» – адзначае Яніс Разіціс, прадстаўнік Сусветнага фонду прыроды.

Прычынай гэтай з’явы таксама могуць служыць адкрытыя сметніцы: там жывёла можа лёгка знайсці сабе ежу. У асноўным у гарады прыходзяць віды, у якіх разнастайны рацыён. Напрыклад, яноты.

У Беларусі гэтая жывёла сустракаецца рэдка і жыве толькі ў дзікай прыродзе, у асноўным у рэгіёне Палесся. Туды янота-паласкуна завезлі ў канцы 1950-х гадоў з Азербайджана. Яноты змаглі адаптавацца на новым месцы, аднак у нашыя дні іх папуляцыя значна знізілася. Аднак, напрыклад, у ЗША янота цалкам можна сустрэць у буйных гарадах. Асабліва там, дзе ёсць арганічныя адходы. Яноты ўсеядныя, таму ў горадзе ім лёгка знайсці сабе ежу.

Цікавыя факт, што некаторыя яноты не толькі навучыліся пераварочваць смеццевыя бакі, але і адчыняць зашчэпку на закрытых кантэйнерах. Экспэрт Бэнсан-Амрам Ларэн Стэнтон правёў эксперымент у Канадзе: у горадзе былі ўсталяваныя прылады для раздачы ежы. Каб атрымаць яе, жывёліна павінна была націснуць на дзве кнопкі ў пэўнай паслядоўнасці. І з гэтай задачай яноты паспяхова справіліся.

Яшчэ адзін прыклад – каёт. Гэтыя «дзікія сабакі» лёгка адаптуюцца ва ўмовах урбанізацыі. Хоць каёт і драпежнік, але ён можа таксама харчавацца расліннай ежай, напрыклад, гароднінай ды фруктамі. Таму ў гарадах гэтых жывёлінаў можна сустрэць на сметніках. Цікава, што каёты, як і ваўкі, адносяцца да сямейства сабакаў. Тым не менш, апошнія даволі рэдка выходзяць да людзей, толькі ў выпадку крайняй патрэбы, і адбываецца гэта ў асноўным у сельскай мясцовасці, а не ў гарадах.

У гарады часта прыходзяць віды, якія могуць стаць здабычай для драпежнікаў. Гэта тычыцца таксама і каётаў, на якіх палююць больш буйныя жывёлы накшталт ваўка ці пумы.

Ліса ў Лондане
Ліса ў Лондане

 

Павелічэнне колькасці папуляцыі

Яшчэ адзін фактар – гэта рост папуляцыі некаторых відаў. Адбываецца гэта з-за дысбалансу ў экасістэме: напрыклад, знішчэння людзьмі драпежнікаў. Напрыклад, у Казахстане з-за нерэгулюемага палявання на ваўкоў значна знізілася іх папуляцыя. Некаторыя экаактывісты мяркуюць, што ваўкі ў Казахстане на мяжы знікнення.

Масавыя з’яўлення дзікоў у польскіх гарадах якраз абумоўлены тым, што іх колькасць павялічылася з-за адсутнасці драпежнікаў. У арганізацыі «Гарадскія лясы» (Lasy Miejskie) адзначылі, штокабаны прыходзяць у горад не праз высечку лясоў. «Гэтыя жывёлы часта лесу наогул не бачылі. Яны проста жывуць у горадзе – спяць у кустах, а побач з дамамі здабываюць ежу».

Умяшанне чалавека ў прыроду – яшчэ адзін фактар, з-за якога жывёлы сталі прыходзіць у гарады. Згодна з дакладам ААН, за апошнія тры дзесяцігоддзі было згублена каля 420 млн гектараў лесу. Таму многія віды адаптаваліся да жыцця паблізу людзей.

Енот у сметніцы
Енот у сметніцы

У Беларусі апошнім часам таксама павялічылася з’яўленне дзікіх жывёлінаў у гарадах. Нядаўна ў Менску мясцовыя жыхары заўважылі лася ў вадаёме і выклікалі МНС. На думку ратавальнікаў, жывёле нічога не пагражала, аднак яму дапамаглі выбрацца з вады. У Беларусі зʼяўленне парнакапытных блізу людзей таксама абумоўлена павелічэннем іх колькасці. Напрыклад, за апошнія 10 гадоў папуляцыя казуль і лася павялічылася ў два разы, а аленяў – у тры.

Дарэчы, Зялёны партал раней пісаў, чаму дзікія жывёлы з’яўляюцца ў беларускіх гарадах. Прачытаць яго можна тут.

Зрэшты, для беларускіх буйных населеных пунктаў зʼяўленне дзікіх жывёлінаў – не такая частая падзея ў параўнанні з многімі еўрапейскімі гарадамі. У некаторых краінах ужо даўно ідзе дыскусія аб тым, ці могуць дзікія жывёла і чалавек дзяліць адну прастору.

З аднаго боку, дзікія звяры могуць быць небяспечнымі і непрадказальнымі, а таксама пераносіць розныя захворванні. З іншага, некаторыя эксперты лічаць, што гэты працэс непазбежны, тым больш існуюць віды, якія добра адаптуюцца ў гарадах. А гэта значыць, можна стварыць неабходныя ўмовы: напрыклад, зрабіць больш зялёных і бяспечных зон для жывёлінаў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость