Кожны год на палігон цвёрдых бытавых адходаў, што знаходзіцца непадалёк Гродна, вывозяць каля 190 тысяч тон. Сёння тэрыторыя запоўнена ўжо на 90%, але другаснай сыравіны з яго выбіраюць менш за 10%. Пачатак эксплуатацыі завода дазволіць павялічыць гэтую лічбу ў разы.
Завод будуецца на пад’ездзе да палігона ЦБА. Сюды смецце будуць прывозіць для сартавання, каб на звалку патрапіла толькі непатрэбнае. Асобна сабранае спрэсуюць і ўпакуюць для транспарціроўкі. Завод зможа адсартаваць адну трэцюю частку ўсяго смецця. У абласным цэнтры, каб наладзіць працу завода, усталяваны кантэйнеры для паасобнага збору пластыку, шкла і макулатуры. Паралельна, распачата работа па інфармаванні насельніцтва аб неабходнасці сартавання смецця.
Начальнік упраўлення ЖКГ гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі выказаў неабходнасць зацікаўліваць насельніцтва сартаваць смецце. Для гэтага плануецца ўводзіць дыферэнцаваныя тарыфы, распавёў тэлеканалу "Гродна" начальнік ЖКГ.
В Гродно из 5 тыс мусоропроводов заварили всего несколько сотен