01.11.2015 / 23:11

Выбух адбыўся ў выніку ўзгарання непрацуючага рэактара. Выкід радыяцыі не зафіксаваны.

Надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ 31 кастрычніка ўвечары і па шчаслівым збегу абставін пацярпелых сярод персаналу станцыі няма.

Рэактар, на якім адбылося ўзгаранне электратрансфарматара часова не эксплуатуецца з 15 лютага. Урад Бельгіі яшчэ летам дамовіўся з кампаніяй Electrabel аб працягу эксплуатацыі першага і другога рэактараў АЭС на 10 год. У абмен на гэта кампанія пагадзілася штогод выплочваць у федэральны бюджэт 20 мільёнаў еўра ў перыяд да 2025 года.

Раней улады Бельгіі прынялі рашэнне закрыць усе атамныя станцыі краіны да 2025 года ў сувязі з аварыяй на японскай АЭС "Фукусіма".

АЭС "Дул" з'яўляецца адной з найстарэйшых у Еўропе - яна была запушчана ў 1974 годзе. У 2012 годзе ў выніку ультрагукавой праверкі рэактараў былі выяўлены тысячы расколін на корпусе аднаго з энергаблокаў, але пасля правядзення экспертызы яго праца была ўзноўленая.

Автор:
Фотограф:
photos1.meetupstatic.com, ansnuclearcafe.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость