01.12.2014 / 15:12

Аліна Дзеравянка, вядомая ў Брэсце творчая асоба, цягам мінулага тыдня далучылася да эксперымента "Тыдзень без пластыку".

 

Аліне спадабаўся заклік "Зялёнай сеткі" правесьці асабісты эксперымент і на тыдзень адмовіцца ад пакупак у пластыкавай тары, паведамляе Радыё Рацыя.

Дзяўчына не проста ўзяла ўдзел у эксперыменце, але і давала справаздачы на сваёй старонцы ў фэсбуку. Па словах Аліны, рэаліі сучаснага гандлю такія, што вельмі цяжка набыць прадукты ў экалагічнай упакоўцы. А, напрыклад, крупы ці малочныя вырабы ў вогуле не магчыма. З садавінай і гароднінай было значна прасцей.

Таксама Аліна лічыць - амаль што адсутнасць практыкі бясплатнай раздачы пластыкавых пакункаў - гэта пазітыўны момант. Гэта вымушае чалавека задумацца ці патрэбны яму гэты пакунак і ці варта яго на бываць.

Такі асабісты досвед дапамагае задумацца пра тое, што насамрэч усе мы ўжо ў гэтым пластыку, але не асэнсоўваем гэтага. Кожны дзень набываем шмат рэчаў і непатрэбных нам пакецікаў, не задумваючыся пра тое, які след мы пасля сябе на зямлі пакідаем.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость