02.01.2016 / 12:01

Пад Новы год добра прынесці ў дом сімвал святаў – елку. “Твой стыль” трымаецца традыцый і публікуе матэрыял пра навагодняе дрэва. У якасці эксперта па елках да збору цікавых фактаў далучыўся Аляксей Гарохаў, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Гродзенскага лясгаса.

Стогадовых елак толькі 2 га на ўвесь раён  

Па назіраннях у свеце, елка можа пражыць каля 500 год, але Аляксей Гарохаў кажа, што ў Гродзенскім раёне такіх старых дрэваў няма. Па-першае, елкі маюць паверхневую карнявую сістэму і таму моцна церпяць ад ветравалаў. З другога боку, паўднёвая частка Гродзенскага раёну з’яўляецца мяжой арэалу распаўсюджанасці ялова-грабавых дубраваў, таму ўмовы для елак тут пагранічныя, не самыя спрыяльныя. Таксама не вельмі добра сказваецца на елках і дзейнасць чалавека – меліярацыя разам з глабальным пацяпленнем скарачаюць працягласць жыцця дрэваў. Плошча спелага яловага лесу (узростам каля 100 гадоў) у Гродзенскім лясгасе складае толькі каля 2 гектараў.

Папулярная ў гарадзенскіх пакупнікоў вышыня елак вельмі блізкая да сусветных паказчыкаў - сярэднестатыстычая вышыня навагодняй елкі ў дамах па ўсёй зямлі складае 1,9 м. Вышыня найвышэйшай святочнай прыгажуні па звестках кнігі рэкордаў Гінеса складае 67 метраў. Яна была ўсталявана ў гандлёвым цэнтры “Нортгейт” ў Сіэтле ў 1950 годзе.
Папулярная ў гарадзенскіх пакупнікоў вышыня елак вельмі блізкая да сусветных паказчыкаў - сярэднестатыстычая вышыня навагодняй елкі ў дамах па ўсёй зямлі складае 1,9 м. Вышыня найвышэйшай святочнай прыгажуні па звестках кнігі рэкордаў Гінеса складае 67 метраў. Яна была ўсталявана ў гандлёвым цэнтры “Нортгейт” ў Сіэтле ў 1950 годзе.

Елка на продаж расце 5-7 гадоў   

Што тычыцца навагодніх ялінак, то плантацыі гэтых дрэваў спецыяльна закладваюцца з году ў год. Толькі ў Гродзенскім лясгасе высаджваецца каля 45 000 маленькіх елак, каторыя патрабуюць плошчы каля 10 гектараў. Каб дарасці да вышыні 1,7-2 метраў ім патрэбна каля 5-7 гадоў.   Менавіта елкі такой вышыні карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў гарадзенцаў, што тлумачыцца вышынёй столі ў нашых кватэрах.

Сапраўдная елка карысная для здароўя  

Што тычыцца выбару паміж натуральным і штучным навагоднім дрэвам, то Аляксей схільны параіць гарадзенцам натуральныя елкі. Яго меркаваннем, такі выбар цалкам мяняе ўвесь святочны рытуал: адна справа схадзіць за пластыкавай елкай у падвал, дзе яна захоўваецца разам з бульбай, і зусім іншая – узяўшы з сабою дзяцей, пайсці выбраць сапраўдную лясную прыгажуню, што напоўніць жытло духам лесу і свята.   У адносінах да водару хвоі варта заўважыць, што ён адначасова і аздараўляе паветра. У 1м3 паветра ў хвойным лесе ўтрымліваецца ў 10 разоў менш патагенных мікраарганізмаў, чым у лесе, напрыклад, бярозавым. Такую, практычна, стэрыльнасць забяспечваюць фітаалексіны – рэчывы, што прыгнятаюць узбуджальнікаў інфекцый і актывізуюць газаабмен у лёгкіх.

Как срубить ель и не заплатить штраф

Разам са зрэзанымі дрэвамі гарадзенцам прапануюць і елкі ў кадках. Дарэчы, колер елкі (зялёная ці блакітная) залежыць ад таўшчыні абароннага воскавага слою на хваінках. У блакітных елак ён ў 23 разы таўсцейшы, што і надае хвоі такі колер.
Разам са зрэзанымі дрэвамі гарадзенцам прапануюць і елкі ў кадках. Дарэчы, колер елкі (зялёная ці блакітная) залежыць ад таўшчыні абароннага воскавага слою на хваінках. У блакітных елак ён ў 23 разы таўсцейшы, што і надае хвоі такі колер.

Як правільна ўпрыгожыць елку падкажуць матэматыкі  

Калі справа даходзіць да ўпрыгожвання навагодняга дрэўца, то варта скарыстацца парадамі англійскіх матэматыкаў. Па замове сеткі ўнівермагаў Debenhams быў зроблены разлік, у выніку якога высветлілася - памер зоркі на елцы павінен складаць 10% ад вышыні дрэва, а аптымальная колькасць цацак для дрэва вышынёй 1,9 м  - 41 штука.

Утылізацыяй елак, якія купілі жыхары горада, лясгас пакуль не займаецца. Па святах елкі вывозяцца на сметнік разам з іншымі гаспадарчымі адходамі. Што тычыцца нераспраданых да Новага года елак, то яны перапрацоўваюцца на шчэпкі і выкарыстоўваюцца як паліва.

Источник:
Автор:
Фотограф:
Ирина Новик
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость