02.02.2015 / 15:02

З 2 па 6 лютага ў нацыянальным парку "Прыпяцкі" праводзіцца аўдыт па лясной сертыфікацыі.

Два экалагічных актывіста падалі заяўку на ўдзел у якасці назіральнікаў у аўдыце, паведамляе сайт кампаніі "Выратуем прыпяцкія дубровы". Аднак, кіраўніцтва нацыянальнага парку не ўзгадніла іх удзел у працэсе.

Нагадаем, што сертыфікат FSC выдаецца незалежным аўдытарам тэрмінам на пяць год на аснове строгай штогадовай праверкі на месцы нарыхтоўкі леса. Згодна з правіламі правядзення аўдыта, арганізацыя, якая прэтэндуе на атрыманне сертыфікату, мае права адмовіць прадстаўнікам грамадскасці, што заяўляюць пра намер назіраць за працэсам.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость