02.02.2015 / 05:02

Апошнія гады ў нацыянальным парку стан зубровага статку выклікае трывогу.

Павелічэнне колькасці зубраў запаволілася, а ў некаторыя гады ўвогуле прыпынілася.

Страты жывёлаў ледзьве пакрываюцца за кошт новых народжаных зубранят. Вынікі чарговага ўліку колькасці зубраў у нацыянальным парку "Прыпяцкі" будуць падведзеныя ў лютым.

Выявіць сапраўдныя прычыны такой з’явы перашкаджае шэраг абставін. Шмат гадоў запар у нацыянальным парку адсутнічае навуковы супрацоўнік, спецыяліст заолаг, які займаўся б вывучэннем прыпяцкай мікрапапуляцыі зубра пастаянна, назіраў за яе станам. У выніку, у некаторыя гады не было нават сапраўдных звестак пра агульную колькасць зуброў у "Прыпяцкім". Агульны стан зубровых статкаў быў ацэнены толькі прыблізна.

У асобныя гады па розных прычынах страты зубровага статку дасягаюць 7-11 жывёлаў. Агульныя страты жывёлаў за 20-ці гадовы перыяд назіранняў складалі больш за 50% ад колькасці народжаных. Зубры гінуць на дарогах, атручваюцца на палях, іх забіваюць браканьеры, а таксама паляўнічыя выпадкова падчас палявання.

Зубрыца загінула на дарозе ад сутыкнення з аўтамабілем. Жнівень, 2012 г.
Зубрыца загінула на дарозе ад сутыкнення з аўтамабілем. Жнівень, 2012 г.

Зубр атруціўся. Жнівень 2012 г.
Зубр атруціўся. Жнівень 2012 г.

Яшчэ адна ахвяра атручання. Кастрычнік, 2012 г.
Яшчэ адна ахвяра атручання. Кастрычнік, 2012 г.

У сакавіку мінулага году зубр загінуў у калодзежы на тэрыторыі меліярацыйнай сістэмы.

Выпадкова трапіў у адчынены калодзеж меліярацыйнай сістэмы
Выпадкова трапіў у адчынены калодзеж меліярацыйнай сістэмы

Паводле статыстыкі, у сярэднім штогадова нацыянальны парк атрымоўвае дазвол на здабычу, так званае селекцыйнае паляванне, адной жывёлы. Аднак у асобныя гады колькасць такім чынам выбракаваных зубраў дасягала нават сямі.

Агляд жывёлы, якая загінула. Жнівень, 2012 г.
Агляд жывёлы, якая загінула. Жнівень, 2012 г.

Зубр не з’яўляецца паляўнічым відам. Таму паляванне на яго афіцыйна носіць селекцыйны характар: забіваюць "забракаваную" жывёлу.

"Чорную метку" зубру выдае адмысловая камісія. Яе склад зацвярджаецца загадам дырэктара нацыянальнага парка. Члены камісіі - гэта прадстаўнікі самаго парка, Мінпрыроды, НПА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".

Апошняе даследаванне прыпяцкай папуляцыі зубраў супрацоўнікамі НПА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах" адбывалася ў 2012 годзе падчас выканання імі адмысловага навукова-даследчага праекту.

Навукоўцы канстатуюць, што ў сучасных умовах існавання стан зубровага статку шмат у чым залежыць ад біятэхнічных мерапрыемстваў, патрабуе пастаяннага назірання.

Автор:
Фотограф:
Беларускі Зялёны Партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость