Петрыкаўскі райвыканкам забараніў выхад людзей на лёд на вадаёмах раёну. Дадзеная забарона працягнецца да таго часу, пакуль зімовае надвор’е не стабілізуецца і таўшчыня лёдавага пакрыцця не дасягне 7 сантыметраў. З мэтай прадухілення надзвычайных сітуацый і выяўлення парушальнікаў забароны будуць арганізаваны рэйды выратавальных служб.
Анамальнае пацяпленне надвор’я ўнесла карэктывы ў рэжым аматараў зімовай рыбалкі і паходаў па лёдзе.