02.03.2016 / 19:03

Незаконны ўвоз саджанцаў быў выяўлены пры аглядзе фуры ў пункце мытнага афармлення “Мазыр — Белмытнясэрвіс". Нароўні з традыцыйнымі пладовымі дрэўцамі выявіліся і вельмі экзатычныя расліны.

Больш 9,8 тысяч саджанцаў пладовых і дэкаратыўных раслін, схаваных ад мытнага кантролю, выявілі супрацоўнікі Гомельскай мытні ў грузавым аўтамабілі, які ўязджаў у Беларусь. Каб дакладна ўсталяваць колькасць саджанцаў мытнікам нават давялося цалкам разгрузіць паўпрычэпы.

Супрацоўнікаў уразіла разнастайнасць відаў кантрабандных раслін. Акрамя вішні, слівы ды грушы тут выявіліся саджанцы Юкі, катальпы, мыльнага дрэва і дэйцыі.

Кошт канфіскаванага тавару ацэньваецца прыкладна ў 190 мільёнаў рублёў. Па факце выяўлення нелегальнага тавару распачатая праверка.

Автор:
Фотограф:
mich-sad.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость