02.03.2020 / 09:03

Жыхароў Светлагорска працягвае хваляваць праца завода беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада. Да барацьбы супраць працы шкоднага прадпрыемства далучаюцца новыя людзі.

Сябра ініцыятыўнай групы праціўнікаў працы шкоднай вытворчасці Алена Маслюкова сказала, што хапае і тых, хто баіцца выступаць нават у абарону ўласнага здароўя.

– З вясны, усё лета і пачатак восені вецер будзе дуць на горад. І вось тады мне будзе цікава паглядзець на ўсіх гараджан, якія будуць задыхацца. Канешне, я думаю, што ў нас на плошчы прыбавіцца людзей. Не разумею, як можна сябе не бараніць?! І на што разлічваюць людзі?

Яны разлічваюць, што выйдзе на плошчу Маслюкова, Сомава, Наскова і мы абаронім увесь горад? Ой, дзякуй вам, што вы гэта робіце. Разумееце, мне не патрэбна падзяка людзей. Яны ніяк не могуць зразумець, што я выходжу за сябе, за сваю сям’ю, за маіх унучак, якія тут жывуць. Дык і вы выйдзіце за сваіх!

Алена Маслюкова дадала, што змаганне з чыноўнікамі працягнецца, і людзі не будуць слухаць пустыя словы і абяцанні, якія ўжо былі раней.

Працягнуцца як акцыі на плошчы, так і распаўсюд інфармацыі пра шкодную вытворчасць, а ўвесну будзе праведзена навуковая канферэнцыя з удзелам замежных спецыялістаў.

Поўны матэрыял слухайце на сайце "Радыё Рацыя".

Источник:
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость