Сажайте деревья, а не журналистов

Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі

Фотарэпартажам 1939 года падзяліўся краязнаўца Кастусь Шыталь. Арыгінальныя здымкі былі зробленыя ў 1937 годзе ў Лунінецкім павеце, а надрукаваныя разам з апісаннем у газеце Wiadomości Drogowe.

Дарога была створаная з дубовых калодачак, ці спілаў, вышынёй 15-18 сантыметраў.

– Тыя калодкі былі адходамі лясной прамысловасці: сукі, вершаліны, кароткія круглякі. Аб'ём між імі запаўнялі дробным базальтавым гравіем ды палівалі потым усё бітумнай эмульсіяй фірмы "Kemi", якая мела сваю вытворчасць у Прушкаве каля Варшавы, – кажа Кастусь Шыталь.

У сучасным свеце бітумныя адходы прылічваюцца да небяспечных, у адрозненне ад адходаў драўніны.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 02.03.2021

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.