02.04.2015 / 14:04

Пры выпальванні травы згарэла вёска Прусавічы Лагойскага раёна.

Нешматлікія жыхары аддаленай вёсачкі Прусавічы, што ў Лагойскім раёне, паласу агню, што кацілася па высахлай траве лугавіння, убачылі па абедзе. Выклікалі пажарных, дапамагалі тушыць мясцовыя трактарысты, людзі бралі ваду з калодзежаў і лілі вёдрамі на траву. Але з-за ветру агонь шугаў вышэй чалавечага росту.

Агульнымі намаганнямі адстаялі некалькі дамоў, але і пагарэла даволі. Як паведаміла Міністэрства па надзвычайных здарэннях, згарэлі дзве дачы, дзве лазні, тры сельгаспабудовы і пяць нежылых будынін.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Міліцыя высвятляе вінаватага, падазраюць мясцовага мужчыну, якія кінуў без нагляду падпаленае смецце.

Пажарныя папярэджваюць: нельга выпальваць сухую траву, гэта часта прыводзіць да трагедый.

Источник:
Фотограф:
nn.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость