02.05.2019 / 14:05

Гартаючы рыхлыя і пажоўклыя старонкі савецкіх газет, адчуваеш нейкую тэатральнасць і дэкарацыйнасць ў тым, як адлюстроўвала рэчаіснасць тагачасная прэса. Загалоўкі літаральна "крычаць" пра дасягненні рабочых і калхознікаў, а шчаслівыя здымкі перадавікоў — не пакідаюць нават цені сумневу ў гэтым.

Паралельна чытачоў “забаўляюць” карыкатурамі на крывадушныя памкненні амерыканскіх уладаў падмяць пад сябе заходнія краіны, навязаць ім антыкамуністычныя настроі, разгарнуць ядзерную вайну супраць мірнага насельніцтва планеты.

Вясна 1986 года на старонках савецкіх газетаў, бадай, нічым не адрознівалася ад папярэдніх — вялася барацьба за пасяўныя, прадпрыемствы бралі новыя высоты прадуктыўнасці, партыя ставіла высокія задачы перад людзьмі. У красавіку пачалася падрыхтоўка да Першамая.

Тэатр і надалей даваў бы сваю натхняльную п’есу, калі б у ноч з 25 на 26 красавіка невялікі і малады ўкраінскі горад Прыпяць, што непадалёк ад мяжы з Беларуссю, не ўскалыхнула аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС.

У першыя гадзіны і нават дні, пра здарэнне ведала абмежаваная колькасць людзей. Савецкі народ працягваў чакаць майскіх святаў. Пасля гэтае замоўчванне катастрофы апраўдаюць тым, што "чалавецтва ўпершыню сутыкнулася з такой маштабнай аварыяй на атамнай станцыі" і ні ў якім разе нельга было спяшацца з высновамі ці прадпрымаць неабдуманныя дзеянні.

Звязда, 13 мая 1986, №109
Звязда, 13 мая 1986, №109

Упершыню інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў газеце Праўда без якой-небудзь канкрэтыкі і дакладных звестак. Усе наступныя публікацыі савецкай прэсы пра аварыю на станцыі прасякнуты настроем неверагоднага гераізма і рамантызма, адчуваннем бязмежнага доўгу і самаахвярнасці тых, хто пераадольваў наступствы катастрофы...

Зялёны партал, правёў шмат гадзінаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, каб распавесці аб тым, што пісалі аб аварыі савецкія (у тым ліку і беларускія) газеты ў 1986 годзе.

Автор:
Фотограф:
Аляксандра Нест
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость