02.06.2017 / 12:06

Старая ваданапорная вежа, што на заходнім краі лесапарка Румлёва, была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя. Цяпер ад яе засталіся размаляваныя сцены, куда ходзяць да ветру наведвальнікі парка. Але нядаўна з’явіўся ахвочы купіць яе з аўкцыёна. Праўда, пакуль невядома, з якімі мэтамі, піша Hrodna.life.

Мясцовыя жыхары даўно хвалююцца за лёс адзінай захаванай ад былой памешчыцкай сядзібы пабудовы ў Румлёўскім парку. Яны лічаць, што гаспадаром яе павінен стаць чалавек, які шануе гісторыю.

Як распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме, на аўкцыёне 15 мая вежай зацікавілася адна фізічная асоба, якая ўжо ўнесла частку грошай. Хто гэта і якія ў яго планы на вежу – невядома. Пакуль не скончаны працэс набыцця маёмасці, вежа працягвае знаходзіцца на балансе Аддзела адукацыі, спорту і турызму Кастрычніцкага раёна Гродна. Дарэчы, агульная цана вежы і арэнды зямлі на 50 гадоў — 18 448 рублёў (9 880 долараў).

Умовы аўкцыёну прадугледжваюць распрацоўку праекта капітальнага рамонту вежы ці рэканструкцыі яе пад аб’ект грамадскага прызначэння напрацягу 2 гадоў. Паколькі вежа стаць на тэрыторыі  помніка прыроды «Лесапарк Румлёва», усе працы неабходна будзе ўзгадняць з гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

А пакуль гродзенцы спрабуюць здагадацца, што ж цікавага можа з’явіцца ў старой вежы. Гродзенскі краязнаўца і эколаг Ігар Лапеха мяркуе, што найлепшым варыянтам было б зрабіць там нешта звязанае з роварамi, бо лясны масіў наведвае шмат раварыстаў.

На жаль, вежа гэта адзіны аб’ект старога парку, які дайшоў да нас у яшчэ нармальным стане і гэта радуе, што ў яго з’явіцца гаспадар. Але на нешта маштабнае там разлічваць не варта, бо гэта былая ваданапорная вежа і там месца не так ужо і шмат. Першае што прыходзiць у галаву — зрабіць веламайстэрню або велапракат. Можна і кафэ, але адной вежы там будзе мала. У такiм выпадку трэба нешта будаваць побач, а вежу выкарыстоўваць як назіральную пляцоўку, — кажа Ігар Лапеха.

Автор:
Фотограф:
hrodna.life
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость