Разам з вернікамі ў францішканскім касцёле маліўся дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Устанаўленне Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня, з’яўляецца вынікам выдання энцыклікі «Laudato sì», абнародаванай 24 мая 2015 г. і прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя.
Папа Римский учредил день заботы об окружающей среде
Як адзначае ў адпаведным распараджэнні Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, “устанаўліваючы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Папа падкрэсліў яго экуменічны характар”: “усе хрысцiяне павiнны ўносiць свой уклад у вырашэнне экалагiчнага крызiсу”.
“Сусветны дзень малiтвы аб ахове стварэння павiнен стаць нагодай да аднаўлення нашага паклiкання быць вартаўнiкамi стварэння i да супольнага разам з iншымi хрысцiянскiмi супольнасцямi адказу на такі небяспечны выклiк нашага часу, якiм з’яўляецца экалагічны крызiс”, — падкрэслівае ў распараджэнні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Энциклика об окружающей среде в Беларуси: имеет ли экология отношение к Католической церкви?
Паводле інфармацыі catholic.by