Арганізатары кажуць, такі рэйтынг на падставе водгуку карыстальнікаў дазваляе зразумець, якіх рэсурсаў не хапае беларускаму інтэрнэту.
21 верасня ў Мінску ўрачыста абвясцілі вынікі рэйтынгу. Каардынатар прыродаахоўнай праграмы ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы Віктар Фянчук і спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Мікалай Чэркас расказалі пра праект.
Воўчы блог – сайт, дзе можна сачыць за пяццю ваўкамі, пазначанымі GPS-ашыйнікамі ў Белавежскай пушчы.
Вучоныя адсочваюць ваўкоў па сігналах, ходзяць іх слядамі і фіксуюць іх месцы адпачынкі, вывучаюць іх меню. Гісторыі жыцця і падарожжаў ваўкоў апісваюцца ў блогу, а іх вандроўкі можна пабачыць на карце.
Тыя, хто сочыць за Воўчым блогам, ведаюць, хто з ваўкоў пакінуў межы Беларусі, хто жыве ў зграі, а хто бегае адзінцом.
На сайце ёсць і агульная інфармацыя пра ваўкоў, а таксама апісаныя цікавыя даследаванні і выпадкі з ваўкамі ў свеце.
Даследаванне ваўкоў праводзяць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Нацыянальны парк “Белавежская пушча” пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства.
Мы радыя, што Воўчы блог выклікаў цікавасць. Цяпер мы працуем над паляпшэннем сайта з валанцёрамі ЕПАМ, працягваем дзяліцца важнымі і цікавымі гісторыямі з жыцця ваўкоў, а таксама рыхтуемся да новага сезону з новымі ваўкамі, за якімі будзем сачыць.
Дзякуй арганізатарам і ўсім, падтрымаў нас падчас галасавання!