У Магілёве 2 кастрычніка затрымана кіраўніца гуртка народных танцаў Вольга Семчанка. Яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе.
Нядаўна за танцы ля Ратушы, якія палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, правёў у РАУС два дні і атрымаў пракурорскае папярэджванне Леанід Платоненка, які ўваходзіць у Савет “Зялёнай сеткі”.
На “прафілактычную гутарку” выклікалі ў міліцыю танцорку Святлану Глухаву і саму кіраўніцу гуртка Вольгу Семчанка.
Як паведамляе Радыё Свабода, на Семчанку раней складалі пратакол аб удзеле ў акцыі пратэсту. Праваабаронцы мяркуюць, што на выходныя яе пакінуць у ізалятары, а судзіць будуць у панядзелак