02.11.2015 / 14:11

Маладыя ўдзельнікі гуртка паказалі някепскія вынікі на абласных спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор’і што адбыліся ў кастрычніку. Для паляпшэння вынікаў ім неабходная матэрыяльна дапамога.

У адкрытым першынстве вобласці юныя турысты абаранялі гонар Петрыкаўскага раёна. Працуючы ў звязках па два чалавекі па агульных выніках спаборніцтваў Марына Бенз і Вікторыя Літош занялі чацвёртае месца, Аляксей Адаміч і Віктар Шатырын – пятае, а Максім Курчыцкі і Ганна Самбук – сёмае. У старэйшай групе Георгій Шатырын і Юрый Кастыронак таксама паказалі сёмы вынік.

Група турыстаў Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прыняла ўдзел і ў абласных турыстычных спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні “Залатая восень”. Праз недахоп фінансавання раён прадстаўляла не поўная каманда, а толькі шэсць чалавек. Праблемай быў і  платны ўдзел у гэтых спаборніцтвах, а менавіта гэта частка расходаў увогуле не ўваходзіць у каштарыс.

У выніку двух забегаў з арыентаваннем на незнаёмай мясцовасці Марына Бенз мела трэці вынік, Аляксей Адаміч – чацвёрты і пяты, Кацярына Козінец – пяты і сёмы, Марына Жыліна – сёмы. Каманда сярод 21 раёна вобласці заняла 12 пазіцыю.

Па словах кіраўніка турыстычнага гуртка Капаткевіцкага цэнтра творчасці Анатоля Адаміча, з кожным годам усё складаней становіцца здабываць прызавыя месцы. Турыстычны рыштунак удасканальваецца які неабходны для ўдзелу ў новых відах спаборніцтваў. Па гэтай прычыне па многіх пазіцыяй юныя турысты Петрыкаўшчыны саступаюць сваім супернікам, але маюць значную перавагу па фізічнай і тэарэтычнай падрыхтоўцы.

На дадзены момант турыстычнаму гуртку для якаснай падрыхтоўкі ўдзельнікаў неабходна тэрміновае аднаўленне рыштунку і з гэтай прычыны яны знаходзяцца ў актыўным пошуку спонсараў. Бракуе і памяшкання для якасных заняткаў гуртка ў халодны час года. Мараць мясцовыя турысты пра тое, што пытанне з выкарыстаннем спартыўнай базы былой школы-інтэрната будзе вырашана на іх карысць.

Автор:
Фотограф:
petrikov.by, slasti.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость