02.12.2020 / 08:12

С начала пандемии некоторые магазины и местные бизнесы ушли в режим работы онлайн и закрылись для посещения. Такое решения приняли и владельцы магазина экологических товаров Zerro.

С начала пандемии некоторые магазины и местные бизнесы ушли в режим работы онлайн и закрылись для посещения. Такое решения приняли и владельцы магазина экологических товаров Zerro.

Но недавно магазин переехал в новое помещение и вновь открыл свои двери посетителям. Теперь он находится в здании бывшего завода на Кальварийской, 21. В прошлом году здесь появилась новая площадка Art Arena с арт-объектами, уличной едой и развлечениями.

Зелёный портал посетил магазин и пообщался с его соосновательницей - Юлей Лисицей.

 

Пространство как возможность для формирования экосообщества

- У нас быў даволі цікавы досвед працы ў фармаце анлайн,- отмечает Юля.- Гэта добрая аптымізацыя для розных працэсаў – лепей адладзілі сайт, дастаўкі. Але пры гэтым было адчуванне, што людзям вельмі не хапае кантакту, не хапае нейкіх стасункаў чалавечых, тэматычных. У сэнсе ўмоўна няма, куды прыйсці і пагаварыць пра экалагічныя праблемы, пра нейкую сітуацыю навокал.

 Мы сябе адчуваем не проста як магазін, у які людзі прыходзяць толькі пакупаць, але як месца, ў якім ёсць канцэнтрацыя людзей з пэўнымі поглядамі, у тым ліку з экалагічнай павесткай.

Для нас важна быць кропкай збору для такіх людзей. Мы працягваем экалагічную асвету ў фармаце прасторы, дзе можна задаць пытанні, пракансультавацца, пагаварыць пра сартаванне адходаў і іншыя экалагiчныя праблемы.

Шмат расказваем, якія тавары на што ўплываюць, колькі гэта прыносіць шкоды для планеты, ці наадварот, якую карысць. Людзі часам прыходзяць за модным кубкам, а сыходзяць, напрыклад, з пракладкамі, ці з зубным парашком. Больш пранікаюцца тэмай.

Нягледзячы на кавід, у нас ёсць моцны запыт, ёсць на гэта сілы, энергія.

Мы б хацелі праводзіць лекцыі, але пакуль не ведаем, ці будзем гэта рабіць тут. Гэта прастора – наш план на бліжэйшыя некалькі месяцаў. Потым, калі ўсё будзе добра, ёсць жаданне аб'яднацца з некалькімі іншымі экалагічнымі кропкамі і зрабіць тут, на першым паверсе, кластар, дзе будуць розныя экалагічныя крамы, будзе больш месца, каб рабіць кінапаказы, лекцыі і ўсё астатняе.

А пакуль трэба прызвычаіцца да месца, абжыцца, зразумець, наколькі тут увогуле людзям зручна, цi патрэбна наша прапанова i ці будзе гэта ўсё акупляцца. 

- Как отреагировали на открытие магазина ваши постоянные покупатели?

- Нас шмат віншавалі з сацсетках. Дзень, калі мы адчынілася, быў даволі актыўны. Тут ёсць больш прасторы, чылаут зона. Вельмі важна таксама, каб у людзей быў час падумаць над выбарам. Важна, каб была атмасфера, каб людзям было больш камфортна, і гэта відавочна адчуваецца, таму што ўсе, хто прыходзілі ўчора, казалі: "Якое цудоўнае месца, як у вас класна! Супер, што вы ёсць". I мы самі вельмі рады.

 

Поиск места, которое может вдохновлять

- Быў доўгі пошук розных прастораў у інтэрнэце – гэта тое, што здавалася ў арэнду. Нам было прынцыповым пашукаць арэндадаўцаў, якія не з'яўляюцца дзяржаўнай арганізацыяй, мы шукалі менавіта прыватныя ўстановы. Было некалькі варыянтаў, яны ўсе былі ў раёне Кальварыйскай. I вось, калі прыйшлі сюды, пабачылі гэтае месца, i выбралі менавіта яго.

Гэта былы завадскі будынак, які выкупіла Белрэканструкцыя. Яны вельмі грунтоўна падыходзяць да ўсіх аднаўленчых работ – знешне будынак выглядае так, як ён выглядаў пэўны час таму, калі толькі быў пабудаваны. Гэта ўсё частка праекта - і рэнавацыя, і культурна-кластарнае аднаўленне. Тут робяць акцэнт на тое, каб людзі знаходзілі тут натхненне, добры настрой, энергію.

I яшчэ тут побач метро. Я памятаю, як людзям было важна, што мы знаходзімся каля метро Якуба Коласа. Тут у нас адносны цэнтр, таму што блізка станцыі метро Няміга i Фрунзенская. Для нас гэта вельмі добрае месца. Зараз мы робім стаўку на тое, што яно будзе развівацца. Гэта надае дадатковага імпульсу, каб планаваць далей жыццё, неглядзячы на тое, што адбываецца навокал. Людзі прыходзяць да нас і відавочна для іх гэта важна.

 

Поддержка местных мастеров и принципы устойчивости

- Мы стараемся, як можам, падтрымліваць рамеснікаў і рамесніц. У гэтым плане мы вельмі адкрытыя і лічым, што падтрымка мясцовых вытворцаў і меншы экалагічны след - гэта сапраўды важна. Зараз у нас ёсць моцны запыт на экалагічныя тавары, каб іх было болей.

Пэўны набор тавараў, якія нам патрэбны, мы заказваем у майстроў, з якімі працуем даволі працяглы час: пракладкі, сурвэткі, мяшочкі, шоперы некаторыя, мачалкі. Таксама частка касметыкі: мыла, цвёрдыя шампуні, касметыка. Нажаль, мы не можам абысціся толькі беларускімі таварамі, але стараемся.

Шмат людзей прыходзяць да нас непадрыхтваныя. Напрыклад, у іх няма аптовага прайсу, і у выніку тавар атрымліваецца вельмі дарагі, або яны вырабляюць тавары зрэдку, і таму зрываюцца тэрміны. Гэта бывае моцнай праблемай. І таксама эстэтычны выгляд.

Калі экалагічная мачалка ці мяшочак упрыгожаны люрэксамі – гэта не функцыянальна і стварае яшчэ больш мікрапластыку. Мы не можам узяць такія рэчы ў краму. Тавары павінны адпавядаць пэўным экалагічным прынцыпам.

Таксама ў экалагічнай прасторы з'яўляюцца новыя тавары, нейкія экаблогеркі, якія пачынаюць нешта шыць. Але мы глядзім на тое, каб, па-першае, была вельмі добрая якасць, па-другое, каб гэта не была такая хайпавая гісторыя, калі людзі робяць выключна таму, што гэта модна. Важна разуменне чалавека, што ён ці яна працуе на нейкую сумесную важную справу.

Мы разумеем, што рынак у нас толькі фарміруецца, таму прымаем сітуацыю як ёсць. Але хацелася б, каб былі цікавыя прапановы. У нас хапае магутнасці, каб узяць больш тавару. Таму, калі будзе новая прапанова, мы будзем таксама рады.

-  Есть ли у вас запросы на какие-то определенные товары уже сейчас?

- Мы будзем рады, калі нам нехта зробіць веганскае мыла, што не будзе каштаваць па 10 рублёў. Гэта вельмі дорага для людзей, а нам важна быць даступнымі. Мы не можам дазваляць сабе занадта высокі кошт. Будзем вельмі рады, калі будуць нейкія драўляныя рэчы, якія выраблены менавіта са старой драўніны. Зараз у нас ёсць брошкі, якія зроблены з другаснай сыравіны– гэта старая дошка, з якой выпілаваны птушкі, сэрцайкі. Мы хацелі бы, каб такога ў нас было больш і па даступных цэнах.

Таксама драўляныя мыльніцы, калі б гэта былі не бамбукавыя, а нашыя, беларускія, і драўляныя палачкі для вушэй, на якія ў нас ёсць запыт.

Калі ў рамеснікаў ёсць нейкія ідэі наконт супрацы, ці калі вы кліент крамы, нам заўжды можна пакінуць свой фідбэк у сацсетках ці напісаць, чаго вам хацелася убачыць у нашай краме яшчэ. Мы радыя вашай адваротнай сувязі і пажаданням.

 

У магазина есть свой сайт

А также страницы в социальных сетях: Instagram, Facebook

Автор:
Фотограф:
Дарья Дмитриева
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость