Канал арганізацыі “Цэнтар экалагічных рашэнняў” – там вы атрымаеце інфармацыю пра важныя навіны з экалагічнай сфэры, даведаецеся пра магчымасьці ўдзелу ў майстар-класах, адукацыйных паездках ці акцыях. Таксама там вы знойдзеце інфармацыю, як вырошчваць зеляніну на падваконні, наколькі небяспечна есьці пратэрмінавыя прадукты і, які зараз радыёактыўны фон у Беларусі.
Ecoidea.by распрацавала бот @EcoideaBot для “пачаткоўцаў” па тэме асобнага збору сьмецьця. Задаеце пытанні боту, ён адказвае, што рабіць з пэўным відам смецця. А калі раптам ня знойдзеце адказы там, у “Цэнтра экалагічных рашэньняў” ёсьць яшчэ і чат для абмеркаваньня праблемаў экалёгіі.
Канал для тых, хто жадае азеляніць прастору вакол сябе. Там вы знойдзеце інфармацыю пра віды дрэваў і кустарнікаў, якія найбольш падыходзяць для азелянення, як правільна за імі даглядаць, якія памылкі робяць камунальныя службы, а таксама першымі даведаецеся, калі гендырэктар Зелянбуду плануе адказваць на пытанні гараджанаў.
Інстаграм студэнткі-экалагіні Хрысціны Ярмоліч, якая пераехала з Беларусі ў ЗША. Хрысціна распавядае пра шкоду пальмавага алея, дзеліцца экалагічнымі рэцэптамі, распавядае пра zerowaste-касмэтыку і выказвае сваё меркаванне наконт сусветных падзеяў у экалогіі. У яе амаль 12 тысяч падпісантаў.
Папулярны Тэлеграм-канал, дзе публікуюцца эканавіны з усяго свету. Аўтарка параўновае розныя краіны і іх падыходы ў экалагічных пытаннях. У канала ёсць рубрыка #пояснизаэкологию – тут разбураюцца стэрэатыпы неэкалагічнага мыслення і ствараецца матывацыя ратаваць планэту тут і зараз, бо нават адзін маленькі крок мае значэнне.
Інстаграм экалагіні Наталлі Блышчык пад назвай “Ад аднаразовасці да ўсвядомленасці”. У ім Наталля распавядае пра перапрацоўку смецця, параўноўвае розныя экалагічныя прадукты (напрыклад, туалетную паперу) і робіць агляд імпрэзаў у Беларусі на экатэматыку. У інстаграма ёсць хэштэг #вещиповажнеетебя, у пастах з якім Наталля закранае грунтоўныя праблемы навакольнага асяроддзя.
Cамы прыгожы тэлеграм-канал пра экалогію, таму што яго вядзе ілюстратарка Ася Міцкевіч. Яна стварае і посціць бясплатна ілюстраваныя чэк-лісты ўсвядомленых пакупак (якія так і хочацца адразу раздрукаваць і запоўніць), ілюстраваныя аб’явы, які кожны можа павесіць у сваім пад’ездзе, каб інфармаваць суседзяў пра правільную сарціроўку смецця. Ecoasya распавядае пра новыя экаініцыятывы і карысныя дадаткі для тэлефона, якія дапамагаюць весьці здаровы лад жыцця.
Тэлеграм-канал расейскага часопісу https://recyclemag.ru/ аб навакольным асяроддзі і экалагічным стылі жыцьця. Канал прапануе свежыя навіны пра экалогію з усяго свету. Аўтары выкладаюць спасылкі на пэтыцыі, якія можна падпісаць у падтрымку экалагічных ідэяў. Шмат увагі на канале надаецца праблемам глабальнага пацяплення і распрацоўцы экалагічнага транспарту.
Канал, дзе лёгка і цікава распавядаецца пра экалогію і экалагічны лад жыцця. Аўтарка натхняе паляпшыць сваё жыццё праз эказвычкі і дапамагае іх займець сваім чытачам. Рацыянальна і без фанатызму яна дзеліцца сваімі парадамі ў выбары бытавой хіміі, збірае пулы навін пра экалогію за тыдзень, крытыкуе ўлады за бяздзеянне ці неправільныя рашэнні ў сфэры экалогіі.
Канал Лады Палтаўскай пра ўсвядомленае спажывецтва і моду, пра жыццё ў стылі “slow-living”. Аўтарка робіць анонсы імпрэзаў і флэшмобаў, прысвечаных экалогіі, распавядае пра экалагічныя лайфхакі ў падарожжах, дзеліцца прыгожымі здымкамі і вядзе рубрыку #моиэкобудни. Нядаўна яна запусціла экамарафон пад гэтым хэштэгам, да якога можа далучыцца любы жадаючы.
Інстаграм беларускай арганізацыі "Зялёная сетка" пра жывую прыроду, экалагічны лад жыцьця і чыстае навакольнае асяроддзе. Блог акумулюе навіны пра экалогію Беларусі і ўсяго свету. Зялёны партал распавядае пра важныя экалагічныя падзеі і імпрэзы. Тэлеграм-канал Зялёнага партала публікуе аўтарскія артыкулы і навіны з партала.