Яніна Мельнікава ўзначаліла «Зялёны партал» у 2017 годзе.
«Па адчуваннях, зараз журналісцкія стандарты крыху ссунуліся. [Па гэтых стандартах] ты не павінен займаць чыйсьці бок, але, абараняючы герояў, ты ўжо не аб’ектыўны. Мы адчулі, што працуем, як ваенныя карэспандэнты», — перадае яе словы, датычныя цяперашніх умоў працы ў Беларусі, «Міжнародная журналісцкая сетка» Ijnet.org.
Сувязі з Янінай Мельнікавай пакуль няма. Вядома, што ў кватэру ламалі дзьверы. Каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі техніку, статус Яніны Мельнікавай - сведка.
Сёння раніцай таксама прыйшлі да Ірыны Сухій, сябры савета ГА "Экадом". Каля 9 раніцы пазванілі яе дачцы, прадставіліся як КДБ і ветліва паведамілі, што хочуць правесці вобшук, спыталі, хто ім адчыніць дзьверы, каб іх не ламаць. У пастанове аб вобшуку былі "тры радкі розных артыкулаў крымінальнага кодэксу".
Больш навінаў пакуль няма, сама Ірына знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы. ГА "Экадом" - найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі, якую на мінулым тыдні ліквідаваў Вярхоўны суд. Як удакладнілі арганізацыі падчас суду, улады не лічаць, што са знікненнем "Экадому" краіна нешта страціць.