Узровень парніковых газаў дасягнуў максімальнага ўзроўню за 800 тысяч год, піша Lenta.ru па інфармацыі Agence France-Presse.
Як паведамляецца ў дакладзе Міждзяржаўнай групы экспертаў па змяненню клімата (IPCC) ААН, наступствы зменаў клімату моцна паўплывалі на стан прыродных сістэм і апцяпленне клімату - бясспрэчна.
Эскперты сцвярджаюць, што калі не прыняць меры па скарачэнню выкідаў СО2, пацяпленне будзе працягвацца і к канцу ХХІ стагоддзя можа прывесці да незваротных наступстваў. Спецыялісты прыводзяць лічбы неабходнага скарачэння выкідаў СО2: 40-70% да 2050 году, амаль 100% - да 2100 году.
Таксама ў дакладзе ўдакладняецца, што за перыяд з 1880 па 2012 гады сярэдняя тэмпература зямной паверхні павялічынася на 0.85 градусаў па Цэльсію, а сярэдні ўзровень мора з 1901 па 2010 гады вырас на 19 сантыметраў.