Мы, удзельнікі Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем сваю занепакоенасць з нагоды анулявання віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь праваабаронцы, старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай.
Алена Танкачова, грамадзянка Расійскай Федэрацыі, з 1985 года пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, дзе скончыла школу, атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю, мае пастаяннае месца жыхарства і працы, сям’ю і ўласнасць. Мы ведаем спадарыню Танкачову як актыўнага дзеяча грамадзянскай супольнасці, кваліфікаванага спецыяліста, лідара праваабарончай арганізацыі. На працягу 20 гадоў яна і яе арганізацыя аказвалі прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку шматлікім некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама людзям у сітуацыях парушэнняў правоў чалавека. Фармальнай падставай для скасавання віду на жыхарства з’яўляюцца факты парушэння Аленай Танкачовай правілаў дарожнага руху (нязначнае перавышэнне хуткасці).
Мы лічым, што такое рашэнне аб ануляванні віду на жыхарства, а таксама пагроза высылкі з тэрыторыі нашай краіны ёсць палітычна матывананай непрапарцыйнай санкцыяй у параўнанні з небяспекай здзейсненага правапарушэння. Рэальнай падставай высылкі з’яўляецца грамадска-палітычная пазіцыя і актыўная праваабарончая дзейнасць Алены Танкачовай.
З гэтай нагоды:
1) Мы звяртаемся да Упраўлення па грамадзянства і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска з хадайніцтвам аб аднаўленні віду на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай;
2) Мы звяртаемся да Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь, дыпламатычных місіяў краінаў ЕС і ЗША, Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, іншых міжнародных арганізацыяў і структураў з просьбай аказаць магчымую падтрымку Алене Танкачовай і спыніць працэс высылкі праваабаронцы;
3) Мы звяртаемся да грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства і краінаў ЕС з просьбай праявіць актыўную салідарнасць з Аленай Танкачовай;
4) Мы таксама звяртаемся да ўдзельнікаў Беларускай Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, актывістаў грамадскіх арганізацыяў Беларусі і ўсіх неабыякавых грамадзянаў нашай краіны за праявай салідарнасці, і просім:
-
падпісаць і накіраваць па пошце хадатайніцтва ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. з просьбай не высылаць Алену Танкачову з Беларусі і аднавіць яе від на жыхарства (узор – тут);
-
падпісаць хадайніцтва ў офісе Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10), а таксама ў офісах нашых калегаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26), БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39);
-
адправіць хадайніцтва па факсе: Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама - факс 8017 331-81-68, Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска - факс 8017 280-01-62
-
прыйсці для падтрымкі Алены Танкачовай у сераду, 5 лістапада 2014, а 11:30 гадзіне, да будынка Ўпраўлення ўнутраных справаў Адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска (г.Мінск, вул. Бялінскага, 10), дзе адбудзецца разгляд пытання аб высылцы Алены Танкачовай.
Ліст падпісантаў:
Андрэй Ягораў, Старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП ФГС УП), Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Яраслаў Бекіш, сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП, Таварыства “Зялёная сетка”
Аксана Шэлест, сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП, Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў
Наталля Васілевіч, сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП, экспертна-прававое таварыства “Ініцыятыва Forb”
Тацяна Пашавалава, сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
Ігар Рынкевіч, сябра Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП, ПУ Лiга "Грамадзянскi вердыкт"
Гаменюк Дзмітрый, Установа "ГЕДЕВС"
Алег Гулак, Беларускі Хельсінскі Камітэт
Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"
Уладзімер Мацкевіч, Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"
Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў
Андрэй Шутаў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Уладзімер Дунаеў, Грамадскі Балонскі камітэт
Святлана Мацкевіч, Грамадскі Балонскі камітэт
Дзмітрый Карпіевіч, Старшыня Рады Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Дзіна Шаўцова, Экспертна-прававое таварыства “Ініцыятыва Forb”
Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Фонд імя Льва Сапегі"
Ігар Лялькоў, ГА "БНФ "Адраджэньне"
Дар'я Вашкевіч, Выканаўчае бюро Асамблеі НДА
Алесь Крот, МПГ "Студэнцкая Рада"
Настасся Доль, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Святлана Каралёва, Агенцтва развіцця грамадзянскай супольнасці і супрацоўніцтва
Таццяна Рэвяка, Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Аляксандр Каралевіч, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”
Ірына Жыхар, ГА “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”
Пётр Кузьняцоў, Установа "Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ"
Юрый Губарэвіч, Рух "За Свабоду"
Таццяна Новікава, Беларуская антыядзерная кампанія ГА “Экадом”
Таццяна Зялко, Грамадскае аб’яднанне беларускіх пенсіянераў "Наше Пакаленне"
Аляксандр Зялко, Грамадскае аб’яднанне беларускіх пенсіянераў "Наше Пакаленне"
Леанiд Калiценя, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
Сяргей Драздоўскі, ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”