03.12.2014 / 13:12

За тыдзень відэа з камеры прымацаванай да лятаючага дрона праглядзела 1.500.000 чалавек.

Дэні Кук, брытанскі рэжысёр-дакументаліст, здымаючы матэрыял для амерыканскага канала СBS , пабываў усяго ў некалькіх кіламетрах ад чарнобыльскага рэактара.

Сучасны Чарнобыль і Прыпяць яго на столькі ўразілі, што з адзнятага матэрыяла, які не ўвашоў у перадачу, ён зрабіў троххвіліннае відэа, якое выклаў у інтэрнэт. За тыдзень відэа сабрала 1.500.000 праглядаў.

"Чарнобыль з'яўляецца адным з самых цікавых і небяспечных месцаў, дзе я быў", - кажа Кук. "Было нешта спакойнае, але вельмі трывожнае ў гэтым месцы. Час стаў, і толькі успаміны аб мінулы лятаюць вакол цябе."

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость