Каткі
Бясплатны каток у парку Жылібера
Па інфармацыі “Твайго Стыля”, катацца ля сцэны ў парку Жылібера можна бясплатна пры наяўнасці ўласных канькоў. Калі такіх няма, там жа можна ўзяць на пракат: у пункце пракату ёсць канькі памерам ад 30 да 46, усяго каля 100 пар. Цана ў буднія дні 30 тысяч рублёў, у выхадныя 40 тысяч. Час працы пракату ў буднія дні: 15.00-22.00, у выходныя дні: 11.00-23.00
Масавыя катанні на лёдзе ў Гродзенскім цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай ва ўрочышчы Пышкі, 13
Катацца можна на выходных: у суботу і нядзелю з 15 да 20 гадзін.
Кошты: 20 тысяч рублёў за квіток на катанне цягам гадзіны з улікам пераапранання, 35 тысяч за пракат канькоў. Для дзяцей кошты ніжэйшыя: 17 500 за білет і 20 тысяч за пракат канькоў. Пакатацца з 15 да 20 гадзін можна будзе і 7-8 студзеня.
Масавыя катанні на каньках у Лядовым палацы – вул. Камунальная, 3а
7 студзеня - 17:45
8 студзеня - 18:30; 20:00
9 студзеня - 19:15, 20:45 1
10 студзеня - 19:15, 20:45
Кошты: за 45 хвілін катання дарослым трэба заплаціць 30 тысяч рублёў, дзецям 5-12 гадоў – 15 тысяч. Пракат канькоў: 15 тысяч рублёў.
Лыжы і ватрушкі
Снегу пакуль у Гродне не нападала столькі, каб устаць на лыжы ці сесці ў сані ў якім-небудзь лесапарку. Уся надзея на штучны снег. Але цёплае надвор’е мінулай зімой нават і гэтага задавальнення пазбавіла. Сёлета гродзенцы нарэшце дачакаліся адкрыцця гарналыжнага цэнтра ў Каробчыцах. Адкрыццё парку “Алімп” адбылося 2 студзеня. Маразы паспрыялі таму, што з дапамогай снежных пушак ўдалося накрыць снегам адну з трас. Комплекс будзе працаваць да 22 гадзін.
Кошты: гарналыжны камплект, у які ўваходзяць боты, лыжы і палкі, для дарослых каштуе 57 тысяч рублёў у гадзіну, дзецям да 12 гадоў – 30 тысяч рублёў.
Шасціметровую горку з штучным снегам адкрылі таксама каля гандлёвага цэнтра OldCity. Трапіць на горку можна, паказаўшы любы квіток з гэтага ж гандлёвага цэнтра. Таксама на месцы можна ўзяць на пракат надзіманыя "ватрушкі", на якіх можна катацца з горкі. Адміністрацыя цэнтра абяцае зусім хутка арганізаваць лядовы каток побач. Зімовая пляцоўка працуе штодня з 13 да 23 гадзін.
Аграсядзіба Фальварак Тызенгауза прапануе пакатацца ў карэце і на конях, любуючыся зімовым лесам. Да 11 студзеня дзейнічаюць зніжкі: 130 тысяч рублёў за конную прагулку і 250 тысяч за катанне ў карэце.
Краязнаўца Ігар Лапеха: амерыканскія горкі даб'юць парк Жылібера