Сустрэча ў Гомелі арганізуецца з нагоды прэзентацыі мультымедыйнага праекту "Крок за крокам", які быў створаны Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры ўдзеле беларускіх грамадскіх арганізацый і ўстаноў.
Мэтай дадзенага праекту з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў пра ўстойлівы лад жыцця, экалагічныя правы грамадзян і пра тое, як зрабіць сваё жыццё больш экалагічна прыязным і ўстойлівым. Праект разлічаны на педагогаў, студэнтаў, сем'і, а таксама прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый.
На сустрэчы арганізатары прэзентуюць камплект "Крок за крокам", у які ўваходзяць DVD-дыск і брашура, што дапамогуць пазнаёміцца з праектам бліжэй. Усіх удзельнікаў не толькі навучаць карыстацца інтэрактыўным дыскам, але і пазнаёмяць з экалагічнымі тэмамі і праблемамі, і спосабамі іх вырашэння. Акрамя гэтага кожны атрымае ў падарунак мультэмідыйны камплект "Крок за крокам".
З on-line версіяй праекту можна ўжо пазнаёміцца зараз.
Дзеля ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца, пасля чаго вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю, праграму і спіс экспертаў, якія будуць прысутнічаць на прэзентацыі.