З 2012 года жыхары горада Светлагорск вядуць барацьбу з магутным вытворчым гігантам - прадпрыемствам па адбельванні цэлюлозы. Ад самага пачатку ў людзей не было даверу ні якасці будаўніцтва, ні яго бяспецы і бясшкоднасці наваколлю, бо тэхналогіі, што былі выбраныя за аснову з'яўляюцца даўно састарэлымі.
З гэтай нагоды эколагі вырашыл звярнуццаі з позвай у суд на заказчыка будаўніцтва - ААТ "Светлагорскі ЦКК" з патрабаваннем адмовіцца ад выкарыстання дыяксіда хлора пры адбельванні цэлюлозы. Грамадскае аб'яднанне "Экадом", што выступала з позвай, дзеля падцверджання законнасці патрабаванняў прадаставіла дакументы, якія даказвалі, што хлорная тэхналогія адбельвання састарэла і зъящляецца шкоднай. На жаль, суд стаў на бок прамыслоўцаў.
З запускам вытворчага працэсу на заводзе мясцовыя жыхары пачалі фіксаваць шматлікія выкіды шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Апошні з такіх выпадкаў напачатку бягучага года, 19 студзеня.
На гэты раз праблема скідвання заводам сцёкаў у раку Беразіну занепакоіла ўкраінскі бок:
"Да нядаўняга часу ва Украіне пра экалагічныя праблемы Беларусі ніхто нічога не казаў. Але пры гэтым большасць людзей ва Украіне думае, што экалагічнае становішча ў Беларусі значна лепшае. Увогуле, гэта праўда, за выключэннем некалькіх эпіцэнтраў, тыпу Наваполацка, Светлагорска і некаторых іншых месцаў. Так, ва Украіне таксама хапае экалагічна неспрыяльных гарадоў, але ні ў адным з іх няма такіх маштабаў забруджвання і няма такіх прадпрыемстваў, адкіды з якіх скідваліся б у рэкі. І тыя фатаграфіі, і відэа з Светлагорска, якія былі апублікаваныя ў сетцы не так даўно, сталі штуршком для таго, каб ва Украіне пачалі казаць аб рэальным экалагічным становішчы спраў у Беларусі. Упершыню наша міністэрства экалогіі звярнулася да аналагічнага міністэрству Беларусі з просьбай даць тлумачэнне наконт сітуацыі, якая склалася. А таксама ўпершыню наша агенцтва водных рэсурсаў пачало рэгулярны збор вады з Дняпра на мяжы Беларусі і Украіны. Сапраўды, шостая частка вады ў Дняпры - з Бярэзіны", - пракаментаваў сайту праваабарончага цэнтра "Вясна" украінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі "Экалогія - права чалавека" Аляксей Васілюк.
У сваю чаргу грамадскія актывісты Светлагорска зрабілі невялікае відэа, у якім коратка і праўдзіва распавялі пра гісторыю барацьбы за экалагічную справядлівасць і нежаданне ўладаў слухаць і ісці насустрач людзям.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Цитата no comments: «Проблема с запахом на новом заводе в Светлогорске искусственно раздута»
Почему в Светлогорске снова воняет. Официальный ответ представителя ЦКК
Минприроды всё-таки унюхало выбросы завода в Светлогорске
Слухи о выбросе газа на новом заводе в Светлогорске не подтвердились