Медиа об экологии, экодружественном образе жизни и правах человека на здоровую окружающую среду. Мы верим, что с этим правом люди рождаются, но на протяжении всей жизни нам приходится защищать его. Мы заботимся о том, чтобы дышать чистым воздухом, есть безопасные продукты, вести экодружественный образ жизни, протягивать руку помощи животным и растениям и, в конце концов, оставить безопасную и чистую планету своим потомкам".
Зелёная премия — премия для медиа-профессионалов и создателей контента в социальных сетях за качественное освещение экологических проблем и путей их решения.
“Падчас нямецкай акупацыі за спілаванне дрэва на тэрыторыі Гродна маглі і павесіць”
Невялікі экскурс –успамін пра зялёны горад ці якім Гродна быў яшчэ 15-20-40 год таму. (фота)
Апошнім часам у горадзе назіраецца тэнденцыя спільваць дрэвы. Вось і на пачатку вясны ў мікрараёне Фолюш высяклі кустоў’е, а каля будынку гарвыканкама плануецца спілаваць 12 дрэваў. Мы ўспомнілі, як выглядаў наш горад яшчэ 15 год таму.
У савецкія часы Гродна называлі самым зялёным у Беларусі. Нават на пачатку 2000-ых гадоў у цэнтры горада быў вялікі сквер і велізарная колькасць дрэваў ды кустоў. Але зараз, праз 10-15 гадоў, мы назіраем зусім іншую карціну. І хаця дрэвы быццам бы пасадзілі наноў, але аказалася, што яны дэкаратаўныя і вялікімі, як гэта было раней, нажаль не вырастуць. Зараз жа проста адчуваецца недахоп дрэваў у горадзе. Асабліва летам. Між іншым, кроны дрэваў з'яўляюцца адзінай абаронай ад выхлапных газаў на вуліцах у месцах, далёкіх ад лесапаркавай зоны. Сажа, пыл, розныя ядавітыя рэчывы асядаюць не ў лёгкіх людзей, а на лісце дрэваў, якія растуць уздоўж дарог.
Аб тым,якім горад быў 20 ці 40 гадоў таму вельмі добра распавядаюць паштоўкі і фотаздымкі тых часоў. Прапануем паглядзець на іх і ўспомніць горад, які быў тады.
1966 год
1975 год
1988 год
Дарэчы, гісторыкі кажуць, што некаторыя дрэвы павінны быць часткай нашай агульная гісторыка-культурнай спадчыны і быць ахоўнымі аб’ектамі.
- Гродна толькі з часам станавіўся “зялёным”. Напэўна, нешта канкрэтнае пра рэгулярныя насаджэнні можна казаць толькі з 18 стагоддзя. Тады шмат высаджвалі паркаў ды садоў каля палацаў, - распаваядае гісторык Андрэй Чарнякевіч, - можна зірнуць на карты Гародні канца 18 стагоддзя і ўсе зразумець. Безліч дрэваў, але толькі там, дзе былі пабудаваныя палацы ці манастыры. У сярэдзіне 19 стагоддзя зялёнымі насаджэннямі займаліся цэнтральныя ўлады з канкрэтнымі мэтамі. Напрыклад, пры дапамозе дрэваў умацоўвалі схілы замкавага халма.
На пачатаку 20 стагоддзя мясцовыя ўлады некалькі разоў праводзілі дні дрэва. У якіх, дарэчы, бралі ўдзел навучэнцы мясцовых школак. Яны высаджвалі цэлыя алеі дрэў. Аднак, літаральна праз некалькі месяцаў, ад пасаджаных дрэваў ў раёне квартала Пагулянка, зараз гэта кінатэатр "Усход", не засталося і сляда.
Пры паляках казалi пра Гародню: зялёная але цухне - бо не было каналізацыі. А падчас нямецкай акупацыі за спільванне дрэва на тэрыторыі горада маглі і павесіць.