Аналіз пацвердзіў няздольнасць ASI надзейна ацэньваць арганізацыі, якія займаюцца сертыфікацыяй, на базе аб'ектыўных доказаў адпаведнасці сацыяльным патрабаванням FSC; былі выяўлены таксама непрымальныя рызыкі для бяспекі і сродкаў забеспячэння жыццёвых патрэб людзей, якія ўдзельнічаюць у сертыфікацыі FSC.
FSC сертыфікат сведчыць пра адпаведнасць дзейнасці арганізацыі, якая яго атрымлівае, экалагічным, сацыяльным і эканамічным стандартам лесакарыстання.
У выніку гэтага рашэння дзейнасць усіх арганізацый, якія займаюцца сертыфікацыяй FSC, з якімі працуе ASI, перастане распаўсюджвацца на Беларусь. Гэта рашэнне закранае сертыфікаты FSC для арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю драўлянай прадукцыі і гандлем драўнінай. Яно прывядзе да прыпынення распачатай сертыфікацыі FSC для ўсіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі, без магчымасці выдавання новых сертыфікатаў.
ASI будзе сачыць за развіццём падзей. Калі абставіны ў Беларусі дазволяць праводзіць аб’ектыўны і бесстаронні аналіз без наступстваў для бяспекі людзей, якія ім займаюцца, ASI адновіць сваю дзейнасць у нашай краіне. Больш інфармацыі неўзабаве апублікуе арганізацыя FSC International.
Як гэта навіна звязана з вайной супраць Украіны?
Гэтае рашэньне ASI папярэднічала ўварванню ва Украіну. ASI ацаніла сваю дзейнасць таксама ў Расіі і Украіне, кантактуе са сваімі партнёрамі і паведаміць аб сваім рашэнні ў бліжэйшыя дні.
FSC – адна з найбуйнейшых міжнародных сістэм сертыфікацыі лясоў. Канкурэнцыю ёй складае толькі сістэма сертыфікацыі PEFC (the Programme for the Endorsement of Forest Certification).
Па звестках Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі на 1 студзеня 2019 года з улікам патрабаванняў FSC сертыфікавана 98,5% ляснога фонду Міністэрства, або 8,3 млн. га лясоў.
Па схеме PEFC сертыфікавана 95,0% ляснога фонду, ці 8,0 млн. га. Органам па лясной сертыфікацыі ў Беларусі з'яўляецца Праектна-пошуковае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белгіпралес».