04.03.2023 / 19:03

 Як і раней, адной з першых арлоў, пазначаных перадатчыкамі, сваё доўгае падарожжа пачала Ляда – самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў.

Ляда ў нацпарку «Касанка» 3 лістапада 2022 года. Фота Jose Manuel Mendez Garcia, апублікавана ў Фэйсбук-групе BirdWatch Zambia Forum
Ляда ў нацпарку «Касанка» 3 лістапада 2022 года. Фота Jose Manuel Mendez Garcia, апублікавана ў Фэйсбук-групе BirdWatch Zambia Forum

Ляда кожны год зімуе ў Замбіі на невялічкім кавалачку зямлі, плошчай усяго каля 3 кв. км. Яе штодзённыя перасоўванні паміж дзвюма часткамі лесу складаюць усяго 2 км, паведамляе "Дзікая прырода побач".

Зімовачны арэал самкі Ляды ў Замбіі складае каля 3 кв. км (жоўтая лінія). Чырвоная лінія акрэслівае “крыланавы” лес. Блакітныя кропкі паказваюць геалакацыю Ляды на працягу зімоўкі (кастрычнік-cнежань).

Вялікі арлец – від, якому пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі адна з найвялікшых у Еўропе папуляцый, але гэта ўсяго каля 160 пар. Часам вялікія арляцы ўтвараюць пары з малымі арляцамі.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость